10 дзень работы лагера "Горад светлячкоў"

14.06.2023

Дзень быў насычаны на розныя мерапрыемствы і ўражанні. Геаграфічны компас расказаў дзецям, як не згубіцца ў лесе і як адрозніць Захад ад Усходу. У нашай краме карыснасцей, выхаванцы даведаліся шмат цікавага пра ягады і грыбы. Вынікам дзейнасці крамы, стала насценгазета, якая ў даступным выглядзе прадставіла пазнаную інфармацыю. Літаратурна-гульнявая праграма дала магчымасць не толькі даведацца шмат новага аб здароўі, але і дынамічна расцерціся. Дзень завяршыўся онлайн кругасветкай "Дарогамі графа Храптовіча", якая расказала нашым выхаванцам, пра гэты слаўны магнацкі род.