9 дзень работы лагера "Горад светлячкоў"

13.06.2023

У дзявяты дзень лагера светлячкоў чакала шмат новых прыгод. За дзесяць хвілін яны здзейснілі кругасветнае падарожжа, падчас якога пазнаёміліся з гульнямі жыхароў краін Азіі, нават паспелі пагуляць у некаторыя з іх. Потым хлопцы адказалі на пытанні віктарыны здароўя, падзяліліся ведамі аб працягласці сну для дзяцей іх узросту, расказалі аб прычынах неспакойнага сну. Далей выхаванцы прынялі ўдзел у працы дызайн-студыі "Клякса" і "Зорнага дэсанта". Дзеці размеркавалі паміж сабой планеты і ў выніку атрымалася карта сонечнай сістэмы. Яшчэ большую радасць хлопцы атрымалі, калі старэйшыя хлопцы падзяліліся сваімі ведамі аб сонечнай сістэме.