8 дзень работы лагера "Горад светлячкоў"

12.06.2023

Вуліца Вясёлая сустрэла з усмешкай сваіх светлячкоў. Займальна прайшлі дэбаты аб здароўі "Стоп вірус!", дзе рабяты даведаліся аб тым, што такое вірусы і якія яны бываюць. Таксама адбыўся конкурс мастакоў, нашы выхаванцы стваралі лепшы атрадны лагатып. З гумарам і цікавасцю хлопчыкаў і дзяўчынак сустрэла «Бабуля Загадушка». Нашы светлячкі адказалі на ўсе загадкі! Творчы занятак «Сваімі рукамі», дазволіў нашым хлопцам стварыць унікальны букет кветак. Напрыканцы дня выхаванцы лагера прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі "Беларусь без тытуню", дзе папоўнілі свой багаж ведаў аб згубных звычках і іх наступствах для дзяцей і дарослых.