Школьны выпускны - 2023

10.06.2023

10 чэрвеня ў нашай установе адукацыі адбылося свята, якога з нецярпеннем чакалі выпускнікі - выпускны вечар.
На дывановай дарожцы зіхацелі 6 выпускнікоў, якія развітваліся са школай. Учорашнія адзінаццацікласнікі атрымалі атэстат аб заканчэнні школы.

Выпускнікоў цёпла павіншаваў дырэктар школы Палазок Ігар Мікалаевіч. Добрыя пажаданні прагучалі ад класнага кіраўніка Гладкай Галіны Уладзіміраўны і першай настаўніцы Валенцюкевіч Алены Уладзіміраўны. Са словамі падзякі да школы звярнуліся бацькі і самі выпускнікі.