Аздараўленчы лагер "Горад светлячкоў" працягвае сваю працу

09.06.2023

Перад сняданкам для дзяцей была праведзена хвілінка здароўя "Дзецям аб шкодных звычках". Рабяты даведаліся, што ў цяперашні час здароўе большасці дзяцей пакутуе ад шкодных звычак. Затым з вялікай радасцю і энтузіязмам прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў на асфальце ў рамках дызайн-студыі «Клякса». На дарожках ля школы з'явіліся касмічныя караблі, паветраныя шары, сіняе неба з аблокамі, пляж з пальмамі. "Светлячкі" пастараліся на славу. Выбраць пераможцу аказалася не магчыма.

Масу станоўчых эмоцый прынесла кругавая гутарка "Мы будучае Беларусі". Займальныя гульні і спаборніцтва "Алімпійскія рэзервы" ненадакучліва прыцягнулі рабят да больш актыўнага адпачынку.