Шосты дзень лагера "Горад светлячкоў"

08.06.2023

Сёння выхаванцы лагера "Горад светлячкоў" наведалі вуліцу "Мірная", якая сустрэла іх сонечным настроем, вясёлымі конкурсамі і пазнавальнымі віктарынамі.

На ранішняй лінейцы адбылося абмеркаванне плана на дзень. А затым дзеці былі пешаходамі і машынкамі. Успомнілі і адпрацавалі правілы пешаходаў і адправіліся далей за здароўем у краіну ЗЛЖ.

Квэст-гульня «Род Храптовічаў: як гэта было?» паклала пачатак вывучэнню гісторыі роднага краю. Першым прыпынкам быў школьны музей. Са школьнага музея мы адправіліся да бібліятэкі Храптовіча. Гэтулькі цікавага і пазнавальнага паднёс гэты дзень!!!