Пяты дзень лагера "Горад светлячкоў"

07.06.2023

З самай раніцы школьныя калідоры напоўніліся вясёлым смехам дзяцей лагера. Традыцыйна раніца пачалася з арганізацыйнай лінейкі, зарадкі, хвілінкі бяспекі "Стань больш прыкметнымі ў цемры" і хвілінкі здароўя. Выхаванцы склалі "Схему здароўя", узгадалі асноўныя ўмовы здароўя чалавека.

Затым у атрадзе прайшоў «Кірмаш рэкордаў», падчас якога дзеці пазнаёміліся з кнігай рэкордаў Гінеса, вызначылі сваіх рэкардсменаў у розных намінацыях «Я самы, я самая». Нягледзячы на тое, што дзеці актыўна спаборнічалі за перамогу, усім стала зразумела, што наш лагер самы дружны.

Пасля абеду дзеці прынялі ўдзел у фестывалі ідэй "Беларусь Дружная". Сёння, як і заўсёды, рабяты атрымалі масу станоўчых эмоцый.