Лагер "Горад светлячкоў". Дзень чацвёрты

06.06.2023

Чацвёрты дзень лагернай змены быў прымеркаваны спорту і спартыўным дасягненням беларускіх спартсменаў.

Пад эгідай здаровага ладу жыцця прайшоў спартыўны фурор "Гуляй і перамагай". Вусны часопіс "Героі беларускага спорту" даў магчымасць нашым выхаванцам даведацца не толькі аб дасягненнях беларускага спорту нашага часу, але і акунуцца ў мінулае, даведаўшыся пра герояў спорту мінулых гадоў. Замацаваць вывучаны матэрыял дазволіла віктарына "Што я ведаю пра спорт".