Трэці дзень аздараўленчага лагера

05.06.2023

Трэці дзень лагернай змены прайшоў пад дэвізам: "У жыцці важны пазітыў, дзякуючы яму ты і жывы!"

Увесь дзень быў напоўнены яркімі эмоцыямі і ўражаннямі. Дызайн-студыя “Клякса” арганізавала конкурс малюнкаў “Мы пазітыўныя”. Разагрэць мышцы і проста падыхаць "поўнымі" грудзьмі нашым "Светлячкам" дазволіла лёгкаатлетычная эстафета "Мы на пазітыве", пасля якой адбыўся майстар-клас па ўстаноўцы турыстычнай палаткі.

Захаваць сябе і навакольны свет на фатаграфіі ў гэты пагодлівы дзень, што можа быць лепш!? Таму нашы выхаванцы зладзілі конкурс фатаграфій "У свеце прыроды", дзе змаглі "злавіць" у кадр і сваіх сяброў, і сябе, і пралятаючую птушку.