Другі дзень ў лагеры "Горад светлячкоў"

02.06.2023

Сёння выхаванцы лагера прайшлі вуліцай Казак. На гэтай вуліцы яны сустрэлі кірмаш бяспекі "Дарога са школы дадому", на якім набылі неабходныя веды для таго, каб бяспечна дабрацца дадому. На гэтай жа вуліцы нашы «светлячкі» сустрэлі казачных герояў Шарля Перо, паўдзельнічаўшы ў слайд-шоў «Кнігі пра добрых казачных герояў». Атрыманыя веды праверылі падчас віктарыны «Казачны Кошык».

Аб сувязі чалавека і закона адбыўся адкрыты мікрафон з настаяцелем храма Святога Дзмітрыя Салунскага Дзмітрыем Пачабутам. Дзень скончыўся праглядам і абмеркаваннем фільма "Салдацік" у рамках рэспубліканскага марафону "Глядзі і памятай".