Адкрыццё школьнага аздараўленчага лагера

01.06.2023

У міжнародны дзень абароны дзяцей (1 чэрвеня) на ўрачыстай лінейцы быў дадзены старт лагернай змены ў "Горадзе Светлячкоў". Пад кіраўніцтвам выхавальнікаў дзеці паўдзельнічалі ў хвілінцы здароўя «Аб прафілактыцы каранавіруснай інфекцыі», дзе даведаліся, як не заразіцца вірусам.

Для таго, каб б лепш пазнаёміцца паміж сабой, нашы "светлячкі" прынялі ўдзел у гульні-знаёмстве "Ты + Я = бяспечная сям'я". Дызайн-студыя “Клякса” парадавала станоўчымі эмоцыямі пры афармленні атраднай газеты “Пазнаёмцеся: гэта мы”. Гульнявая-праграма "На старт!" дала магчымасць пагуляць і атрымаць мора дадатных эмоцый. Завяршэннем дня стаў канцэрт, прысвечаны Дню абароны дзяцей.