31 мая прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню навучальнага года

31.05.2023

Сёння, 31 мая, у Шчорсаўскай сярэдняй школе для навучэнцаў 1-8 і 10 класаў прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню навучальнага года.

На лінейцы былі адзначаны навучэнцы, якія на працягу ўсяго навучальнага года актыўна ўдзельнічалі ў школьных і раённых конкурсах і мерапрыемствах розных напрамкаў, прадметных алімпіядах.

Дырэктар школы яшчэ раз нагадаў хлопчыкам і дзяўчынкам аб правілах бяспечных паводзінаў падчас летніх канікулаў і пажадаў усім добрага адпачынку.