Школьны турыстычны злёт

31.05.2023

31 мая прайшоў школьны турыстычны злёт. І ўсім вельмі пашанцавала спаборнічаць і адпачываць у цяпле і пад яркімі промнямі майскага сонца.

Праграма турзлёту вельмі насычаная. Удзельнікам сумаваць не было калі: спартыўныя спаборніцтвы змяняліся конкурсамі.

Рабяты паспелі выпрабаваць сябе на турыстычнай паласе перашкод, паказаць свой крэатыў у конкурсе газет і конкурсе "Палявая кухня", а таксама прыняць удзел у конкурсе прадстаўлення каманд і турыстычнай песні. Каманды пераадольвалі выпрабаванні, якія патрабуюць як фізічнай, так і тэарэтычнай падрыхтоўкі.

Журы вызначыла найлепшых па кожным конкурсе.