Прафілактычная акцыя "Дэкада кібербяспекі "КіберДзеці"

31.05.2023

Ва ўстанове адукацыі працягваецца прафілактычная акцыя "Дэкада кібербяспекі "КіберДзеці". З мэтай прыняцця эфектыўных мер па супрацьдзеянню кіберзлачынствам, прафілактыкі іх здзяйснення  на школьным інфармацыйным стэндзе "Прававы куток", у сацыяльных сетках "ВКонтакте" і  "Одноклассники" размешчана наглядная інфармацыйная прадукцыя (лістоўкі, памяткі, аўдыя- і відэаролікі). У прыватнасці, відэаролік "Як не стаць ахвярай тэлефонных аферыстаў" змешчаны на школьным YouTube - канале. На перапынках паміж урокамі быў арганізаваны прагляд прафілактычных відэаролікаў па маніторы на школьным калідоры.

Акрамя таго,прафілактычная інфармацыя па кібербяспецы 25.05.2023  даведзена да ведама вучняў і іх бацькоў адміністрацыяй і супрацоўнікамі Навагрудскага РАУС на свяце апошняга званка і на заключнай агульнашкольнай лінейцы 31.05.2023.