Дашкольнікі адправіліся на экскурсію да вадаёма

30.05.2023

30 мая выхаванцы дзіцячага сада адправіліся на экскурсію да возера. Перад паходам ўспомнілі правілы паводзін каля вадаёма. Па дарозе з дзецьмі была праведзена гутарка аб надвор'і, звярталі ўвагу на неба, на тое, як свеціць сонца, як цёпла стала на вуліцы. апынуўшыся каля вадаёма, выхавацель звярнула ўвагу на расліннасць і насельнікаў возера. Нават ўдалося ўбачыць матылькоў і як плёскаецца рыба ў вадзе.