Вынікі раённага этапу рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка"

29.05.2023

Сталі вядомы вынікі раённага этапу рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка".

Сярод вучняў пачатковых класаў 3 месца заняла вучаніца 2 класа Шчорсаўскай СШ Анастасія Гушча, якая з душой прачытала верш Алеся Ставера "Беларусы".

Сярод вучняў 5 - 6 класаў другое месца - у нашай шасцікласніцы Васілісы Мігуцкай, якая прадставіла на суд журы сваё выкананне гумарыстычнага верша Артура Вольскага "Дрэсіроўка".

Віншуем Насцю і Васілісу, а таксама настаўнікаў Грэмбалаву Л.В. і Карповіч Н.Ю., якія аказалі ім неабходную дапамогу пры падрыхтоўцы да конкурсу.