Выпускны баль для дашкольнікаў

26.05.2023

Выпускны баль у дзіцячым садзе - гэта самае незабыўнае з усіх святаў. Яно прыходзіць зусім нечакана. Здавалася б, толькі ўчора бацькі прывялі сваіх маленькіх дзяцей у дзіцячы сад, а сёння ўжо пара развітвацца з гэтым утульным месцам, якое стала для дзетак сапраўдным другім домам.

У дзіцячым садзе прайшоў выпускны ранішнік. Падрыхтоўка да ранішніка была вельмі хвалюючай і адказнай: дзеці вучылі вершы, рыхтавалі музычныя нумары, бацькі разам з выхавацелямі афармлялі залу.

Былі на свяце песні, танцы, гульні і падарункі. Развітальныя, цёплыя словы гучалі з вуснаў бацькоў у адрас выхавацеляў. Выхавацелі пажадалі дзецям поспехаў у школе, знайсці новых сяброў, быць паслухмянымі вучнямі, а бацькам набрацца цярпення ў аказанні дапамогі дзецям.

На памяць аб дзіцячым садку дзецям былі ўручаны дыпломы аб заканчэнні дзіцячага сада. Завяршылася выпускное свята заключнай песняй “Выпускны”.

Нашы дзеці развіталіся з дзіцячым садам і рыхтуюцца да новага жыццёвага этапу – паступлення ў школу. Наперадзе - няпростая дарога ў свет дарослага школьнага жыцця.