Прафарыентацыйная сустрэча з прадстаўнікамі Навагрудскага РАУС

26.05.2023

25 мая адбылася прафарыентацыйная сустрэча навучэнцаў 10 класа з прадстаўнікамі Навагрудскага РАУС.

Дзеці былі азнаёмлены са спецыяльнасцямі і спецыялізацыямі Акадэміі МУС, з асаблівасцямі навучання, пражывання і размеркавання, спецыфікай і перспектывай службы выпускнікоў у практычных падраздзяленнях органаў унутраных спраў і іншых сілавых структурах Беларусі. Сустрэча прайшла з вялікай цікавасцю і карысцю для вучняў.