Свята Апошняга званка

25.05.2023

Самае радаснае і доўгачаканае школьнае свята для кожнага выпускніка – апошні званок. 25 мая ва ўстанове адукацыі прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае гэтай падзеі. 

Хвіліны развітання з дзяцінствам былі напоўнены радасцю і сумам, яркімі ўспамінамі, цёплымі словамі і перажываннямі. Сёння ўся ўвага была звернута на тых, хто пакідаў сцены роднай навучальнай установы - 6 выпускнікоў 11 класа.

Наперадзе рабят яшчэ чакаюць ЦТ, паступленні ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, пачатак новага этапа жыцця.