Яшчэ раз пра бяспеку на дарогах

22.05.2023

Сёння ўстанову наведаў супрацоўнік ДАІ, які расказаў вучням аб бяспецы на дарозе. Ён нагадаў дзецям аб месцах і правілах пераходу праезнай часткі, аб правілах руху на веласіпедзе, сродках персанальнай мабільнасці: з якога ўзросту дазволена на іх перамяшчацца, дзе дазволена рухацца і як яго абазначаць, а таксама аб неабходнасці выкарыстання святлоадбіўных элементаў. Таксама супрацоўнік ДАІ растлумачыў адміністрацыйную адказнасць за парушэнне ПДР.