Дарога даўжынёй у 70 год

19.05.2023

На  днях, 19 мая, у  школе  настаўнікі і вучні – сённяшнія і былыя – сабраліся разам, каб адсвяткаваць 70-годдзе важнай падзеі: у маі 1953 года Шчорсаўская школа зрабіла першы выпуск як сярэдняя школа.

За сем дзесяцігоддзяў ў яе сценах сярэднюю адукацыю атрымалі 1880 чалавек. Школа выпусціла 113 выдатнікаў, у тым ліку 77 медалістаў: 45 з якіх скончылі яе з залатым медалём і 32 – з сярэбраным. Дваццаць тры выпускнікі Шчорсаўскай школы выбралі прафесію педагога, трое з іх працавалі тут ў свой час, пяцёра і сёння настаўнічаюць у роднай школе.

На юбілей роднай школы завітаў Іван Іванавіч Катляр (1941), беларускі літаратуразнавец, тэатразнавец, педагог. У пранікнёнай размове з сённяшнімі вучнямі, педагогамі, былымі выпускнікамі і працаўнікамі Шчорсаўскай сярэдняй школы ён узгадаў цёплымі словамі гады сваёй вучобы.

У любові да сваёй школы прызнаваліся сённяшнія вучні, якія чыталі вершы, радавалі прысутных музыкальнымі кампазіцыямі і вясёлымі інсцэніроўкамію.

А завяршылася свята яшчэ адной важнай падзеяй: чатырнаццаць піянераў урачыста развіталіся з піянерскім гальштукам, а ў мінулым  камсамольскі важак Іван Іванавіч Катляр уручыў юнакам і дзяўчатам членскія білеты ГА “БРСМ”.