Акцыя "Помнік"

18.05.2023

У рамках акцыі "Помнік" з мэтай вывучэння малой Радзімы і захавання памяці аб страшэнных ліхалеццях Вялікай Айчыннай вайны, быў арганізаваны аднадзенны велапаход па маршруце аг.Шчорсы - в.Панямонь.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні 7-10 класаў. Пад кіраўніцтвам настаўніка біялогіі Саўко Г.М. і настаяцеля Шчорсаўскага храма іерэя Дзімітрыя Пачабута дзеці прыбралі месцы пахаванняў жыхароў в.Панямонь, якія загінулі пад час спальвання вёскі карнікамі.