Сімвалы нашай краіны

12.05.2023

Кожны год у другую нядзелю мая наша краіна адзначае свята «Дзень Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага гімна і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь».

З гэтай нагоды ў нашым дзіцячым садзе праведзена свята “Сімвалы нашай краіны”. Выхавальнікі расказалі дзецям аб ты, што ў сімвалах адлюстроўваецца гісторыя краіны, яе традыцыі, духоўныя і маральныя рысы народа.

Дзеці з урачыстасцю прачыталі вершы М. Пазнякова “Сімвалы маёй краіны” і “Наш герб”. Такія мерапрыемствы выхоўваюць у дашкольнікаў павагу да сваёй краіны.