Сям'я, у якой шчаслівы Я!

16.05.2023

Установу адукацыі наведалі работнікі Навагрудскага СПЦ, якія правялі конкурсную праграму для замяшчаючых сем'яў, прысвечаную Міжнароднаму дню сям'і «Сям'я, у якой шчаслівы Я!».

Прыёмныя бацькі разам са сваімі выхаванцамі на працягу ўсяго мерапрыемства дапамагалі і падтрымлівалі адзін аднаго ў ходзе выканання зусім няпростых заданняў: з азартам збіралі прыказкі аб сям'і, адказвалі на пытанні, юныя ўдзельнікі дружна выконвалі ўрыўкі песень з мультфільмаў. У фінале гульні сем'і прадэманстравалі свае паэтычныя сілы, з прапанаванага набору слоў склаўшы верш аб сваёй хаце.