Як дашкольнікі цыбульку вырошчвалі

11.04.2023

Раз, два, три, четыре, пять

Мы собрались лук сажать!

Дружно, весело трудились,

Поливали – не ленились.

Калі за акном растае снег, а да першай зялёнай траўкі яшчэ далёка, так прыемна ўбачыць на падаконніку свежую зеляніну.

Выхаванцы з выхавацелем вырашылі, што вырасціць цыбульку і салат будзе ім па сілах. Прыгатавалі ўсё неабходнае да працы. Цікавым аказаўся не толькі працэс пасадкі, але і догляд за пасадкамі.

Вынік не заставіў сябе доўга чакаць. Праз некалькі тыдняў дзеці пакаштавалі сваю цыбульку і салат.