Фізкультурнае свята для дашкольнікаў “Вясёлыя старты”

15.05.2023

Здароўе – самая вялікая каштоўнасць кожнага чалавека. У дзіцячым садзе вырасці здаровым і моцным дапамагае спорт. Займацца фізкультурай карысна, а вясёлай фізкультурай удвая.

У дашкольных групах было праведзена спартыўнае свята “Вясёлыя старты”. Свята стварыла атмасферу вясёлага спаборніцтва. Яно праходзіла ў форме эстафет і гульняў. Усе атрымалі задавальненне.