Фінансавая бяспека асобы ў сетцы Інтэрнэт

15.05.2023

Пад такой назвай 15 траўня прайшоў урок па фінансавай бяспецы для навучэнцаў 9-11 класаў.

Мэта мерапрыемства: фінансавая адукацыя моладзі, развіццё навыкаў прыняцця граматных рашэнняў, мінімізацыі рызык і павышэння фінансавай бяспекі насельніцтва.

У рамках урока хлопцы даведаліся шмат новай інфармацыі аб тым, як абараніць свае правы ў фінансавай сферы? Як не быць ашуканым? Наколькі абароненым з'яўляецца кадаваньне лічбавых прылад сканаваннем асобы, адбіткамі пальцаў? Як біяметрычныя дадзеныя выкарыстоўваюцца ў сістэмах відэаназірання? Як засцерагчы свае персанальныя дадзеныя ад "зліву"? Ці трэба захоўваць ананімнасць пры здзяйсненні анлайн-пакупак? Ці можна ствараць электронныя кашалькі на розных гульнявых платформах?