Прымаем удзел у агульнарэспубліканскай эстафеце "Ганаруся роднымі сімваламі"

13.05.2023

Навучэнцы нашай установы адукацыі далучыліся да агульнарэспубліканскай эстафеты "Ганаруся роднымі сімваламі". 

Штогод, кожную другую нядзелю наша краіна святкуе Дзень Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага флага і Дзяржаўнага гімна.

Дзяржаўныя сімвалы - важныя атрыбуты нашай маладой незалежнай і суверэннай краіны, якія выказваюць асноўныя каштоўнасці і ідэалы грамадства. Іх папулярызацыя садзейнічае развіццю нацыянальнай самасвядомасці і патрыятызму. Адной з важных задач развіцця сістэмы патрыятычнага выхавання моладзі з'яўляецца фарміраванне ў юнакоў і дзяўчат павагі да гісторыі краіны, беражлівых адносін да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь і нацыянальных традыцый.