11 мая 2023 года прайшло раённае вучэбна-метадычнае аб’яднанне кіраўнікоў вучэбна-метадычных аб’яднанняў настаўнікаў пачатковых класаў

11.05.2023

11 мая 2023 года прайшло раённае вучэбна-метадычнае аб’яднанне кіраўнікоў вучэбна-метадычных аб’яднанняў настаўнікаў пачатковых класаў па тэме «Дыферэнцыяцыя ў сістэме асобасна-арыентаванага навучання ў сучаснай школе».

Метадычнае аб’яднанне прайшло ў форме семінара-практыкума. Мэта мерапрыемства — удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў пачатковых класаў па павышэнні вынікаў адукацыйнай дзейнасці навучэнцаў праз дыферэнцыяцыю навучання.