У дашкольных групах прайшоў тэматычны тыдзень “Дзень Перамогі”

06.05.2023

9 мая - свята Перамогі, свята міру, памяці, дабра. Яно не магло прайсці незаўважаным і для дашкольнікаў.

У гонар гэтага светлага свята ў дашкольных групах нашай установы адукацыі прайшоў тэматычны тыдзень “Дзень Перамогі”.

У рамках тыдня прайшлі тэматычныя заняткі, прагляд ілюстрацый на ваенную тэматыку, арганізавана міні-выстава, прысвечаная Вялікай Айчыннай вайне.

Гэтыя мерапрыемствы садзейнічалі пашырэнню ўяўленняў дзяцей аб традыцыях святкавання Дня Перамогі, аб гераічных старонках гісторыі нашай Радзімы і выхаванні патрыятызму.