Адзіны ўрок "Нам гэты свет завешчана берагчы"

05.05.2023

Напярэдадні Дня Перамогі для навучэнцаў 9-11 класаў быў праведзены адзіны ўрок на тэму "Нам гэты свет завешчана берагчы".

Падчас урока рабяты ўзгадалі асноўныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны, подзвігі хлапчукоў і дзяўчынак, якія нароўні з дарослымі змагаліся за Перамогу. Успомнілі подзвігі Марата Казея, Міхаіла Белуша, Зіны Партновай і інш.

Падчас мерапрыемства прайшоў "Адкрыты мікрафон", на якім навучэнцы выказвалі сваё меркаванне на тэматычныя праблемныя пытанні.

Сёння старшакласнікі задумаліся над тым, што для кожнага значаць словы "вайна", "Перамога", чаму так важна захаваць мір.