Прыём у піянеры

05.05.2023

Уступленне ў піянеры - значная падзея ў жыцці школьнікаў. Яны становяцца членамі грамадскага аб'яднання "Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя", арыентаванага на агульначалавечыя каштоўнасці, якое прадстаўляе і абараняе інтарэсы і правы сваіх членаў.

5 мая 2023 года 7 навучэнцаў 4 класа Шчорсаўскай сярэдняй школы сталі членамі вялікай і дружнай піянерскай сям'і. Пасля ўрачыстага абяцання служыць Радзіме і любіць яе - навучэнцам былі павязаны піянерскія гальштукі.

Віншуем хлопчыкаў і дзяўчынак з гэтым значным момантам у іх жыцці!