Урачысты мітынг, прысвечаны 78-м гадавіне Вялікай Перамогі

05.05.2023

Дзень Перамогі - святое свята. Вайна прайшла, але засталася памяць. Гэты дзень нельга забываць. 5 мая навучэнцы і педагогі Шчорсаўскай сярэдняй школы прынялі ўдзел у мітынгу ля помніка загінуўшым воінам аг.Шчорсы. Аддаць даніну памяці і павагі тым, хто мужна змагаўся ў баях, і тым, хто не вярнуўся з поля бою, прыйшлі настаяцель храма іерэй Дзімітрый Пачабут, старшыня Шчорсаўскага выканаўчага камітэта А.М.Марушка.

Кожны з нас павінен памятаць пра тыя страшныя падзеі, пра герояў і іх подзвігі. У памяць аб тых, хто аддаў свае жыцці ў імя Перамогі, была аб'яўлена хвіліна маўчання. Усе прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых і ўсклалі жывыя кветкі да помніка.