Акцыя "Кветка Перамогі ў кожным акне!"

04.05.2023

Навучэнцы нашай установы адукацыі далучыліся да акцыі "Кветка перамогі ў кожным акне!", прысвечанай Перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Галоўным сімвалам акцыі з'яўляецца бутаньерка, якая складаецца з яблыневай кветкі і чырвона-зялёнай стужачкі.

Яблыня з'яўляецца сімвалам чысціні і пачатку новага жыцця. Чырвона-зялёная стужачка падкрэслівае гістарычную значнасць Дня Перамогі ў беларускім грамадстве, яго вялікую ролю для нашага народа.