Установа адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны каледж будаўнічых тэхналогій» аб'яўляе набор навучэнцаў на 2023/2024 навучальны год

02.05.2023

У нас Вы можаце атрымаць наступныя прафесіі:
На аснове агульнай базавай адукацыі з атрыманнем агульнай сярэдняй адукацыі
(тэрмін навучання 3 гады)
→ Тынкоўшчык; маляр; абліцоўшчык-плітачнік
→ Муляр; тынкоўшчык; абліцоўшчык-плітачнік
→ Муляр; мантажнік будаўнічых канструкцый; электразваршчык ручной зваркі
→ Сталяр; цясляр; станочнік дрэваапрацоўчых станкоў
→ Электразваршчык ручной зваркі; мантажнік тэхналагічнага абсталявання і звязаных з ім канструкцый
→ Электрагазазваршчык; слесар-сантэхнік
→ Мантажнік санітарна-тэхнічных сістэм і абсталявання; слесар па кантрольна-вымяральных прыборах і аўтаматыцы
→ Электраманцёр ахоўна-пажарнай сігналізацыі; электраманцёр па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання

На аснове агульнай сярэдняй адукацыі
(тэрмін навучання 1 год)
→ Электрагазазваршчык; слесар па зборцы металаканструкцый

На аснове спецыяльнай адукацыі (тэрмін навучання 2 гады)
→ Тынкоўшчык; маляр
Навучэнцы каледжа забяспечваюцца бясплатным абедам, усе іншагароднія - інтэрнатам

 

Пералік неабходных дакументаў: пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі (арыгінал), атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі (арыгінал); медыцынскую даведку па форме 1 ЗДР - 10, копія карты прафілактычных прышчэпак; 6 фотакартак памерам 3х4; пашпарт і копія пашпарта ці ID-карта; заяву на імя дырэктара ва ўсталяванай форме.

Прыём дакументаў: з 15.06.2023 па 23.08.2023 з 9.00 - 18.00 штодня, акрамя нядзелі
Наш адрас: 230010 г. Гродна, пр-т Я.Купалы, 18 тэл/факс 8(0152) 31-25-65, 31-25-61 E-mail: kst@ ggkst.by; Web-сайт:ggkst.by