Сустрэча з начальнікам інспекцыі па справах непаўналетніх Багданенка А.У.

28.04.2023

28 красавіка нашу ўстанову адукацыі наведаў начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Багданенка А.В., які правёў прафілактычную гутарку з вучнямі аб  бяспечных паводзінах пад час выхадных і святочных дзён. 

Таксама Аляксандр Васільевіч нагадаў рабятам аб тым, як трэба паводзіць сябе на вуліцах і дарогах, у транспарце, нагадаў аб неабходнасці нашэння святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак. Распавёў пра найболей часта здзяйсняныя правапарушэнні, прывёў пэўныя прыклады.