У дашкольных групах прайшоў ранішнік "Радасць Пасхі"

21.04.2023

У госці да выхаванцаў дашкольных груп прыйшоў настаяцель храма святого вялікамучаніка Дзімітрыя Салунскага - Дзімітрый Пачабут. Разам з выкладчыкам факультатыўных заняткаў "Асновы праваслаўнай культуры" - Саўко Ганнай Міхайлаўнай яны расказалі, што Пасха - галоўнае свята хрысціян. У гэты дзень прынята жадаць адзін аднаму дабра, радасці і здароўя. Госці віншавалі дзяцей і работнікаў дзіцячага сада з вялікім святам і частавалі салодкімі падарункамі.