Павялічваем "Сад надзеі"

19.04.2023

Два гады таму на прышкольным участку быў закладзены "Сад надзеі". Сад - сімвал жыцця, які будзе радаваць людзей доўгія гады. Цяпер дзеці з задавальненнем даглядаюць маладыя дрэвы. Сёння старшакласнікі пабялілі ствалы і паставілі апоры, а таксама пасадзілі некалькі новых саджанцаў.