Акцыя "Ачысцім планету ад смецця"

17.04.2023

17 красавіка прайшла акцыя "Ачысцім свет ад смецця". Навучэнцы разам з настаўнікамі ачысцілі тэрыторыю графскага парка і азёр ад пластыкавых і шкляных бутэлек, выкінутых наведвальнікамі, іншага бытавога смецця.

Цяпер адсартаванае смецце адправіцца на перапрацоўку. Захоўваючы прыроду ў чысціні, мы захоўваем яе для будучых пакаленняў. Няхай яны ўбачаць гэта гістарычнае месца чыстым і прыгожым!