Прафарыентацыйная праца працягваецца

14.04.2023

14 красавіка адбылася яшчэ адна прафарыентацыйная сустрэча для навучэнцаў 9, 11 класаў, у якой прынялі ўдзел галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі Навагрудскага райвыканкама і намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ "Шчорсы".

У ходзе гутаркі навучэнцы даведаліся аб тых навучальных установах, дзе можна атрымаць тую ці іншую прафесію аграрнага профілю, пазнаёміліся з факультэтамі і спецыяльнасцямі УА, даведаліся аб мэтавай падрыхтоўцы, аб кар'ерных перспектывах будучых спецыялістаў.