Чацвёрты дзень Тыдня біялогіі

13.04.2023

13 красавіка адбылося пасяджэнне клуба Знаўцаў "Аб соках ад "А" да "Я"". У сваім выступленні Знаўцы расказалі пра карысныя ўласцівасці розных сокаў.

Пасля ўрокаў да навучэнцаў 5-7 класаў у госці прыйшлі Шчорсаўскія зязюлькі - каманда дзяўчынак, якая выступала на раённым фестывалі "Сарокі". Дзеці даведаліся шмат цікавай інфармацыі пра зязюлі, пачулі спевы птушак, прагледзелі відэаролік пра жыццё зязюлі.