Прафарыентацыйная сустрэча з навучэнцамі 9 класа

12.04.2023

Выбар будучай прафесіі - адно з найважнейшых рашэнняў у жыцці, бо гэта шмат у чым вызначыць далейшы лёс чалавека. Навучальныя ўстановы прапануюць мноства спецыяльнасцей для навучання.

Як жа абраць найболей падыходны кірунак з такой велізарнай колькасці варыянтаў? У гэтым навучэнцам дапамогуць прафарыентацыйныя мерапрыемствы.

12 красавіка Шчорсаўскую сярэднюю школу наведалі прадстаўнікі Лідскага каледжа. У ходзе гутаркі з навучэнцамі, яны расказалі пра спецыяльнасці, якія можна атрымаць у каледжы, план прыёма на 2023 навучальны год.