З 10 па 14 красавіка ва ўстанове пройдзе прадметны тыдзень біялогіі

10.04.2023

10 красавіка на агульнашкольнай лінейцы настаўнік біялогіі Саўко Г.М. абвясціла аб адкрыцці Тыдня біялогіі і пазнаёміла ўсіх з планам работы.

У першы ж дзень для навучэнцаў 5-7 класаў была праведзена экагасцінная "Галерэя партрэтаў. Галубка звычайная - сімвал 2023 года".

Пасля ўрокаў вучні 7 класа прынялі ўдзел у працоўнай акцыі "Сад мары" па навядзенні парадку ў садзе, закладзеным два гады таму на прышкольным участку. Рабяты прыбралі сухую траву, пабялілі маладыя дрэвы.