Прафарыентацыйная сустрэча навучэнцаў старэйшых класаў з прадстаўнікамі навучальных устаноў аграпрамысловага кірунку

06.04.2023

6 красавіка навучэнцы 10 класа прынялі ўдзел у прафарыентацыйным мерапрыемстве, якое праводзілася прадстаўнікамі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта і Ваўкавыскага дзяржаўнага аграрнага каледжа на базе СШ №5 г.Навагрудка.

Дацэнт кафедры фармакалогіі і фізіялогіі факультэта ветэрынарнай медыцыны Аксана Вароніс праінфармавала навучэнцаў аб факультэтах і спецыяльнасцях аграрнага універсітэта, спартыўна-аздараўленчых мерапрыемствах, расказала пра асаблівасці ўступнай кампаніі і правілы прыёму для атрымання вышэйшай адукацыі, зрабіла акцэнт на перавазе мэтавай падрыхтоўкі спецыяліста з падрабязным тлумачэннем. мэтавай падрыхтоўцы. Таксама хлопцы даведаліся аб тым, як і дзе сёння працуюць маладыя спецыялісты, якая ў іх заработная плата і на якія льготы яны могуць разлічваць.