Прадстаўнікі Ваўкавыскага аграрнага каледжа наведалі Шчорсаўскую сярэднюю школу

07.04.2023

09 красавіка адбылася прафарыентацыйная сустрэча старшакласнікаў з прадстаўнікамі ўстановы адукацыі "Ваўкавыскі дзяржаўны аграрны каледж". 

Выкладчык каледжа расказала пра асаблівасці прыёмнай кампаніі – 2023, пра спецыяльнасці, спецыялізацыі і тэрміны навучання.

Навучэнцы даведаліся, што ў каледжы можна атрымаць наступныя спецыяльнасці: "Ветэрынарная медыцына", "Заатэхніка", "Бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль", "Эксплуатацыя і рамонт аўтамабіля".