Тэатр "Батлейка" пабываў ў гасцях у школьнікаў

06.04.2023

Удзельнікі тэатральнага аб'яднання "Батлейка" Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра наведалі Шчорсаўскую сярэднюю школу з тэатральным паказам.

Дзеці з вялікай цікавасцю паглядзелі выступленне батлеечнага тэатра, змаглі азнаёміцца з прыладай Батлейкі, лялькамі-героямі паказу і дакрануцца пры дапамозе гэтага віду мастацтва да гісторыі і культуры праваслаўнага народа.