Урачыстая лінейка, прысвечаная пачатку трэцяй вучэбнай чвэрці

03.04.2023

Пасля выканання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь перад навучэнцамі выступіў дырэктар школы Палазок І.М., які павіншаваў навучэнцаў з пачаткам чацвёртай чвэрці, пажадаў поспехаў у вучобе, нагадаў аб неабходнасці выконваць правілы бяспечных паводзін, абазначыў галоўныя падзеі, якія чакаюць хлопчыкаў і дзяўчынак у апошняй чвэрці года. Таксама на лінейцы былі адзначаны граматамі пераможцы конкурсаў і самыя актыўныя ўдзельнікі школьнага жыцця.