З 03 па 07 красавіка пройдзе рэспубліканская прафілактычная акцыя "Дом без гвалту"

03.04.2023

З 03 па 07 красавіка 2023 года на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя «Дом без гвалту!».

Што такое хатні гвалт?

Гвалт у сям'і - наўмысныя дзеянні фізічнай, псіхалагічнай, эканамічнай, сэксуальнай накіраванасці аднаго члена сям'і ў адносінах да іншага члену сям'і, якія парушаюць яго правы, свабоды, законныя інтарэсы і прычыняюць яму фізічныя і (або) псіхічныя пакуты, незалежна ад месца пражывання агрэсара.

Гвалт у адносінах да жанчын, як маецца на ўвазе, ахоплівае наступныя выпадкі, але не абмяжоўваецца імі: "фізічны, палавы і псіхалагічны гвалт, які мае месца ў сям'і, уключаючы збіццё, палавы прымус у адносінах да дзяўчынак у сям'і, згвалтаванне жонкі мужам, пашкоджанне жаночых палавых органаў і іншыя традыцыйныя віды практыкі, якія наносяць шкоду жанчынам, пазашлюбны гвалт і гвалт, звязаны з эксплуатацыяй».

Хатні гвалт гэта не тое, што трэба хаваць, замоўчваць, трываць альбо пакутаваць ад яго. Выпадак сямейнага гвалту, калі ён адбыўся, неабходна спыніць, каб прадухіліць яго паўтарэнне ў будучыні. Існуе шэраг простых дзеянняў, якія дапамогуць разабрацца, што рабіць у сітуацыі, калі гвалт адбываецца ў сям'і.