Развітанне з лагерам "Горад Дабра"

01.04.2023

Сёння ў лагеры "Горад Дабра" апошні дзень пад назвай "Вуліца кахання". Шэсць дзён праляцелі хутка і неўзаметку.

Гэты дзень, як і папярэднія дні лагера, пачаўся з хвілінкі бяспекі "Мы пешаходы, мы пасажыры", дзе дзеці даведаліся, што выкананне правілаў дарожнага руху, як пешаходамі, так і пасажырамі з'яўляецца залогам асабістай бяспекі кожнага і бяспекі навакольных. На хвілінцы здароўя "STOP-вірус" рабяты абмеркавалі спосабы прафілактыкі вірусных і прастудных захворванняў. Далей па рэжыме: зарадка, сняданак. Потым усе арганізавана адправіліся ў спартыўную залу для ўдзелу ў спартыўных спаборніцтвах «На старт! Увага! Марш!». Дзеці паказалі свой спрыт і добрую фізічную падрыхтоўку пры выкананні эстафет.

Таксама да дзяцей сёння прыйшоў бацюшка і расказаў пра хросны шлях Ісуса Хрыста. Прыемным сюрпрызам сталі падарункі ад настаяцеля храма іерэя Дзімітрыя Пачабута.

Пасля абеду хлопцы і дзяўчаты падрыхтавалі нумары для тэатралізаванага свята закрыцця лагернай змены «Вясёлка над горадам Дабра».

Завяршыўся дзень урачыстай лінейкай, на якой самыя актыўныя дзеці атрымалі сувеніры на памяць.

За час, праведзены ў лагеры, дзеці навучыліся сябраваць, паважаць адзін аднаго, шанаваць сяброўства.

Мы не гаворым нашаму лагеру "Горад Дабра" - "Бывай!", а гаворым - "Да спаткання, да новых сустрэч!" Спадзяемся, што дні, праведзеныя ў лагеры, даставілі дзецям шмат радасных хвілін і запомняцца ім надоўга.