Чацвёрты дзень у лагеры "Горад Дабра"

30.03.2023

Аздараўленчы лагер "Горад Добра" працягвае працу. Сёння чацвёрты дзень - "Дзень Міласэрнасці".

На ўрачыстай лінейцы дырэктар лагера Саўко Г.М. нагадала ўсім прысутным вялікую ісціну - добры чалавек не той, хто ўмее рабіць дабро, а той, хто не ўмее не рабіць зла... (В.Ключэўскі).

Рабяты зрабілі зарадку, смачна паснедалі, пагутарылі аб бяспецы падчас пажару, аб рэжыме дня навучэнцаў, навялі парадак у атрадным і гульнявым пакоях і адправіліся «тварыць дабро».

Сёння выхаванцы лагера прынялі ўдзел у акцыі «Памятнік», а потым адправіліся на пешую экскурсію на крыніцу аг.Шчорсы, дзе дзякуючы дружнай і зладжанай працы таксама быў наведзены парадак.

У другой палове па традыцыі на размову з дзецьмі прыйшоў настаяцель храма іерэй Дзімітрый Пачабут, які расказаў дзецям пра прападобную Ефрасінню Полацкую, пра міласэрнасць і сэнс дабрадзейнасці.

Акрамя гэтага дзеці прынялі ўдзел у гадзіне спорту "Самы, самы…", схадзілі на экскурсію ў дом культуры аг.Шчорсы.